Шестой школьный день

07.09.2024

7 верасня шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму, патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у гульні “Гэты цуд завецца кніга”, віктарыне “Дзень беларускага пісьменства”, інтэлектуальным турніры “Таямніцы роднай мовы”. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у падарожжы “Мову родную шануйце”, гульні “Пісьмовая Беларусь: як развівалася пісьменства”, віртуальнай віктарыне “Мая Беларусь”, гульні “З любоўю да роднага слова”.

Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “З вытокаў роднай мовы” і інтэлектуальнай  гульні “Геаграфія свята”.

 

поделиться в: