Символика школы

Гимн Парохонской средней  школы
Сл. Гаркович И. А., Хроленко М.В..
Музыка Хроленко М. В.
В глубинке Полесья, где слышится звон соловья,
Где ласково солнце сияет, находится наша земля.
Там дом наш родной, родная и там наша школа,
Где встретились мы и стали друзьями с тобою.
Припев:
И снова мы песню поем
О школе нашей родной.    
Говорить о ней не устаем
Вечной, теплой, живой.
Пусть всегда здесь звенят
Наши детские голоса.
Ты в памяти и в сердце
Останешься навсегда.
Гордимся мы, школа, тобой, родною своей стороной.
Ты в наших сердцах зажгла искру доброты и тепла.
Все детство здесь наше прошло, пусть длилось недолго оно.
Мы стали большой семьей, гордимся мы, школа, тобой.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Герб
Парахонскай
сярэдняй школы
 
Птушкай вясенняю бусел ляціць
Прагне паветра раднога глыток.
У небе над школаю доўга кружыць
Быццам бы кажа: “Вучыся, браток,
 
І пазнавай усю навуку ў свеце,
Працай карысць ты людзям нясі,
Хай застанецца твой след на планеце,
Ты Беларусь на высоты ўзнясі.”
 
Гэтак вось проста ў далоньках дзіцяці
Мэты і мары жыццё набываюць.
Квітней жа ты, школа, што стала як маці,
Вучні твае цябе праславляюць.
 
 
                 
 Герб Парахонскай сярэдняй школы ўяўляе сабой контур Рэспублікі Беларусь, які трымаюць дзіцячыя рукі.
   У цэнтры контура выява бусла, як сімвала Палесся, нашай мясцовасці.
   Птушка ў палёце азначае імкненне да ведаў і дасягнення пастаўленай мэты. Бусел нясе ў дзюбе азбуку навукі. Герб абрамляе вянок з калоссяў жыта і беларускіх журавін.
 Выява контура Рэспублікі Беларусь азначае імкненне вучняў да праслаўлення краіны сваімі трывалымі ведамі
 
Сцяг
Парахонскай
 сярэдняй школы
Сцяг у неба высока ўзняўся.
З захапленнем гляджу на яго.
Назаўсёды ў думках застаўся
Ён як сімвал дзяцінства майго.
 
А на ім сінь нябёсаў пануе,
А на ім – голас траў лугавых,
Ён навуку і гонар шануе,
Адпраўляя ў жыццё маладых.
 
Дык няхай жа ў сэрцы сцяг гэты
Кожны школьнік з сабой пранясе,
Бо пад ім дасягаюцца мэты,
Спасцігаюцца тайны ўсе.
 
 
 
 
Сцяг Парахонскай сярэдняй школы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - блакітнага колеру шырынёй у 1/3 і ніжняйзялёнага колеру ў 2/3 шырыні сцяга.Каля дрэўка вертыкальна размешчана паласа белага колеру з галінкай беларускіх журавін, якія сімвалізуюць асаблівасць нашай мясцовасці.
Блакітны колер – гэта колер азёр і рэк, колер вады, як сімвал жыцця на Зямлі, гэта блакіт мірнага неба над галавой.
Зялёны колер – гэта сімвал Зямлі ў квецені, жытнёвага палетка, напоенага гарачымі промнямі сонца, бярозавага гаю, убранага ў зеляніну, гэта сімвал ўрадлівасці нашай зямлі.
Белы колер – гэта дзённае святло, колер малака, вады, што наталяе смагу, колер чысціні.

Чырвоны колер журавін – гэта колер самога Сонца, колер агню, цеплыні. Спалучэнне белага і чырвонага – гэта сімвал жыцця, шчасця, працвітання.     

Ещё в этом разделе