Цели и задачи

Мэтастварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцяў ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.

 Задачы на 2024/2025 навучальны год:

  1. Павышаць якасць адукацыйнага працэсу з дапамогай развіцця функцыянальнай граматнасці, рэалізацыі варыятыўнасці метадаў і прыёмаў у рабоце з навучэнцамі.
  2. Забяспечваць якасць спецыяльнай адукацыі, ствараць бяспечныя ўмовы для атрымання адукацыі і сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.
  3. Удасканальваць сістэму работы па духоўна-маральнаму выхаванню вучняў, прафарыентацыйнай рабоце, прафілактычнай рабоце па папярэджанні супрацьпраўных паводзін пры ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх.
  4. Ствараць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў, стымуляваць іх эфектыўную дзейнасць, прымаць меры сацыяльнай і метадычнай падтрымкі для арганізацыі работы з маладымі спецыялістамі.
  5. Забяспечваць здароўезберагальныя і бяспечныя ўмовы навучання і работы ва ўстанове адукацыі шляхам умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагальнай прасторы.

 

 
 
поделиться в:
Ещё в этом разделе