Памятка "Подготовка к письменным работам"

Памяткі для вучняў

ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД САЧЫНЕННЕМ

  1. Пішыце сачыненне толькі па прачытаным Вамі творы.
  2. Удумайцеся ў назву тэмы, вызначце асноўную думку, яе трэба будзе даказаць.
  3. Удакладніце дату стварэння твора, гістарычныя падзеі, у час якіх адбываецца дзеянне.
  4. Падабраўшы дадатковую літаратуру, прачытыйце пра аўтара і гэты твор, адзначце  ўдалыя на Ваш погляд азначэнні і думкі.
  5. Выразіце асабістыя адносіны да праблемы і героя.
  6.  Выбярыце тып маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне) для Вашага сачынення.
  7. Складзіце прыкладны план.
  8. Не бойцеся коратка пераказваць змест тэксту, але выбярыце такія эпізоды, якія адказваюць на пытанні, вызначаныя Вамі ў дадзеным пункце плана.
  9. Падбіраючы цытаты, памятайце, яны не павінны быць вельмі доўгія. Калі магчыма, прывядзіце выказванні крытыкаў ці вядомых пісьменнікаў пра гэты твор ці героя.
  10. Напішыце чарнавік, прачытайце яго ўслых, зрабіце патрэбныя выпраўленні.
  11. Праверце граматнасць. Не лянуйцеся звяртацца да слоўнікаў. Пазбягайце абаротаў і слоў, у значэнні і напісанні якіх сумняваецеся.
  12. Звярніце ўвагу на афармленне сачынення. Падзел тэксту на абзацы павінен быць лагічна абаснаваны.
  13. Перапішыце сачыненне, абавязкова перачытайце яшчэ раз, праверце, ці няма арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.

 

АФАРМЛЕННЕ ЦЫТАТ

ЦЫТАТА – гэта даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.

1. Цытаты выдзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і простая мова з двукоссем:

П. Глебка з поўнай падставай пісаў:“Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў.”

  2. Калі цытата прыводзіцца ў скарочаным выглядзе, то на месцы скарачэння заўсёды ставіцца шматкроп’е:

У нас любяць цытаваць цудоўныя радкі Якуба Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

Калі скарочаная цытата стаіць пасля аўтарскіх слоў, то яна пачынаецца з маленькай літары:

В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам: “…слова, – пісаў ён – покрыва, адценне, форма, адлюстраванне думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова.”

      Калі скарочаная цытата стаіць у пачатку сказа, то яна пачынаецца з вялікай літары:

“…Роднае слова – гэта першая крыніца, праз  якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет,”  –  справядліва ўказваў Якуб Колас.

3. Цытата можа ўводзіцца ў аўтарскую мову і як частка сказа. Тады яна бярэцца ў двукоссе, але пішацца з малой літары:

Паэт не тоіць сваіх пачуццяў, ён шчыра радуецца, што “ўсюды сонца залатое

роўна ўсім свеціць”, што на змену бацькам выходзіць маладая змена..

4. Калі цытата – вершаваны тэкст, у якім захоўваюцца вершаваныя радкі і строфы арыгінала, то двукоссе звычайна не ставіцца:

А мы сабе сеем і сеем

Пшаніцу, і радасць і кветкі,

Ачышчаным сеем насеннем

Шчаслівыя нашы палеткі.

Так пісаў у свой час наш вялікі народны паэт Янка Купала.

Памятка да напісання сачынення – апісання

 Тэма твора;

  1. агульнае ўражанне, пераважная каляровая гама;
  2. пярэдні план малюнка, асноўныя вобразы, іх прасторавае і колеравае вырашэнне;
  3. фон, дробныя дэталі;
  4. ідэйная ўстаноўка аўтара.

 

Алгарытм сачынення – апісання знешнасці чалавека

  1. Уступ. Агульнае ўражанне ад прадмета апісання, якое перадае асноўную думку.
  2. Галоўная частка, у якой раскрываецца асноўная  думка. Састаўныя часткі апісання знешнасці:

а) фігура, пастава, выгляд, валасы, нос і г.д.;

б) дзеянні, рухі, звязаныя з характарыстыкай састаўных частак апісання.

3. Заключэнне, у якім робіцца вывад пра чалавека, знешнасць якога апісваецца.

Алгарытм  напісання сачынення – разважання

1. Сачыненне-разважанне мае строгую кампазіцыю:

 уступ – асноўная частка – заключэнне;

2. ва ўступе выкладаецца тэзіс – асноўная думка;

3. асноўная частка – разгортванне тэзіса;

4. заключэнне і ўступ паміж сабой цесна звязаны па сэнсе;

5. добра, калі для пацвярджэння сваіх думак будуць выкарастаны цытыты з твораў, якія вы аналізуеце;

6. упрыгожаць сачыненне цытаты з твораў сучасных пісьменнікаў, выказванні вядомых вучоных .

Алгарытм напісання водгуку

Водгук – выказванне ўражанняў, дзе аўтар дзеліцца сваімі думкамі аб творы, пры гэтым не ставіць мэту ўсебакова ахарактарызаваць змест і мастацкую структуру. Водгук пішацца ад імя першай асобы.

Кампазіцыйная схема:

  1. Уступ (тэзіс)
  2. Доказ (аргумент)
  3. Вывад.

Жанр водгуку патрабуе:

  1. захаванне кампазіцыйнай стройнасці (уступ – асноўная частка – заключэнне);
  2. звестак пра аўтара, яго ролю ў беларускай літаратуры;
  3. характарыстыкі асобы лірычнага героя;
  4. сваіх уражанняў, уласных адносін да твора;
  5. аналізу вобразна-выяўленчых сродкаў, якія дапамагаюць зразумець стан лірычнага героя, яго духоўны свет;
  6. выяўленне літаратурнага і культурнага кругагляду, цытат, спасылак на іншых аўтараў, іншыя творы на неабходную тэму;
  7. арыгінальнага , яркага заключэння;
  8. адсутнасць памылак.

ПЛАН  ХАРАКТАРЫСТЫКІ  ГЕРОЯ

  1. Месца героя сярод іншых персанажаў.
  2. Ступень удзелу і яго роля ў канфлікце.
  3. Наяўнасць прататыпаў і аўтабіяграфічных рыс.
  4. Аналіз імя.
  5. Партрэт. Знешні выгляд, як ён пададзены аўтарам і ва ўспрыманні іншых персанажаў.
  6. Моўная характарыстыка.
  7. Апісанне прадметаў быту, жытла, адзення, умоў жыцця як сродак самавыражэння.
  8. Сям’я, атрыманае выхаванне, гісторыя жыцця, род заняткаў.
  9. Рысы характару. Эвалюцыя асобы ў працэсе развіцця сюжэта.
  10. Учынкі і матывы паводзін, у якіх герой праяўляе сябе найбольш ярка.
  11. Прамая аўтарская характарыстыка. Адносіны да героя іншых персанажаў твора.
  12. Супастаўленне з іншымі персанажамі ці літаратурным героем другога аўтара.
  13. Ацэнка літаратурнага персанажа яго сучаснікамі.
  14. Герой як параджэнне сваёй эпохі і выразнік пэўнага светапогляду.
  15. Вызначэнне тыповага і індывідуальнага ў літаратурным героі.
  16. Вашы асабістыя адносіны да персанажа і да такога тыпу людзей у жыцці.

ВЫРАЗНАЕ ЧЫТАННЕ ВЕРША

Кожны паэтычны твор — гэта непаўторны свет, які раскрывае нам, чытачам, думкі, перажыванні (радасць, смутак, боль, надзею аўтара). Аўтар нібы давярае нам таямніцы сваёй душы, спадзеючыся на тое, што мы правільна яго зразумеем, адгукнёмся шчырасцю на споведзь яго сэрца.

Паэт можа падзяліцца з намі сваімі інтымнымі перажываннямі, якія выкліканы фактамі асабістага жыцця: напоўнць твор грамадзянскім зместам, філасофскіміразважаннямі аб сэнсе чалавечага існавання. Яму падуладна стварыць цудоуны пейзажны малюнак. У кожным канкрэтным выпадку пры чытанні верша будзе стаяць свая чытацкая задача. Але трэба добра ўсвядомщь, што прачытаць выразна — гэта значыць перадаць голасам усе думкі, пачуцці, якія выказаў аўтар у творы. Выканаўца павінен звярнуць увагу на выдзяленне го­ласам тых слоў, якія найбольш важныя для перадачы сэнсу верша, глыбініпачуццяў аўтара. Выдзеліць — значыць падкрэсліць гэтыя словы, зрабіць лагічнынаціск на іх.

Вялікае значэнне пры выразным чытанні маюць правльна зробленыя паузы, якія дапамагаюць акрэсліць закончанасць думкі, завершанасць намаляванай карціны, перадаць нюансы пачуццяў. Паўзы, як правіла, супадаюць са знакамі прыпынку.

Асноўныя этапы, падрыхтоўкі выразнага чытання верша наступныя:

  1. Прачытаць верш, пазнаёміцца з яго зместам.
  2. Асэнсаваць тэму, ідэю твора, зразумець, якія пачуцці валодалі аўтарам, калі ён ствараў верш, што паэта ўразіла, здзівіла, падштурхнула да напісання твора.
  3. Прааналізаваць інтанацыйны малюнак верша, вызначыць, адна інтанацыя ў творы або яна змяняецца. Каліў вершы розныя інтанацыі, трэба падзяліць твор на часткі і  вызначыць сэнс і інтанацыю кожнай.
  4. Прыступіць да трэніроўкіў выразнасці чытання.


Памятка – парада для падрыхтоўкі рэцэнзіі

Знаходзячы ў дадатковай літаратуры неабходны для рэцэнзіі матэрыял, імкніцеся занатаваць яго так, як бы вы  яго рабілі ў вуснай форме.

Рыхтуючы рэцэнзію, памятайце: слухачам павінна быць цікава.

Абапірайцеся на правілы напісання рэцэнзіі (пачатак павінен зацікавіць слухачоў; кампазіцыя залежыць ад тэмы і жанру выступлення; аргументуйце свае думкі цытатамі; карыстайцеся праблемным спосабам выкладання; падтрымлівайце цікавасць слухачоў на працягу ўсяго выступлення).

Умейце зразумела выказаць сваеё меркаванне: слухачам важна, як вы самі ставіцеся да гэтага пытання ці праблемы.

Памятка – парада для падрыхтоўкі і напісання эсэ

Эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз уласнае “я”.

Эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з’яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум.

Эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак.

Эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную, мовай.

Эсэ мае невялікі аб’ём.

Віды эсэ па жанрава-стылістычнай форме: эсэ-нататка; эсэ-мастацкая замалёўка; эсэ - партрэт; эсэ-біяграфія (аўтабіяграфія); эсэ-ўспамін; эсэ-дзённікавы запіс; эсэ-водгук.  

Асноўныя патрабаванні да эсэ

Канкрэтная тэма.

Навукова-канкрэтная аснова.

Падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання.

Арыентаванасць на жывую гутарковую мову.

Права на дадумванне, фантазію, вымысел.

Свабодная кампазіцыя.

Камунікатыўнасць, адрасаванасць чытачу.

Праблемнасць.

Арыентаванасць на мэту.

Ещё в этом разделе