Положение о родительском университете

                                                                       

                                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                       Дырэктарам  ДУА «Парахонская сярэдняя школа»                                                                             Пінскага раёна

                                                                        21.11.2020  №220

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

  1. Агульныя палажэнні

           1.1. Палажэнне ўсталёўвае мэты, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага універсітэта (далей - універсітэта).

           1.2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Парахонская сярэдняя школа» Пінскага раёна.

           1.3. Мэта ўніверсітэта - стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.

           1.4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:

           1.4.1. стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;

           1.4.2. садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

           1.4.3. папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

           1.5. У сваёй працы універсітэт кіруецца:

           1.5.1. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

           1.5.2. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;

           1.5.3. Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе»;

           1.5.4. Палажэннем аб бацькоўскім універсітэце;

           1.5.5. іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

           1.6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.

           1.7. Кiраўнiцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).

           1.8. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

           1.8.1. Кафедра прававых ведаў;

           1.8.2. Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

           1.8.3. Кафедра педагогікі;

           1.8.4. Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

           1.9. Кіраўніцтва кафедры на грамадскіх пачатках ажыццяўляе педагагічны работнік (загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

           1.10. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка «Бацькоўскі ўніверсітэт» з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

  1. Дзейнасць універсітэта

         2.1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

         2.2. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія - кастрычнік-лістапад;

2-я сесія - снежань-студзень;

3-я сесія - люты-сакавік;

4-я сесія - красавік-май.

         2.3. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

         2.4. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

         2.5. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.

         2.6. Навучанне бацькоў арганізуецца ў па цыклах:

         2.6.1. I цыкл для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

         2.6.2.II цыкл- для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

         2.6.3.III цыкл- для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

         2.7. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.

         2.8. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курса:

         2.8.1. I Асновы прававых ведаў,

         2.8.2. II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

         2.8.3. III Асновы педагагічных ведаў; 

         2.8.4. IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

         Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.

         2.9. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне «Бацькі-бацькі». Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.

         2.10. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных кірунках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнага становішча і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

         2.11. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў (круглы стол, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

         2.12. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыклу бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўстановай адукацыі ўзору.

 

  1. Удзельнікі бацькоўскага універсітэта.

Іх правы і адказнаць.

         3.1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце ўніверсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.

         3.2. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.

         3.3. Усе ўдзельнікі універсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

 

  1. Дакументацыя ўніверсітэта

         4.1. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

         4.1.1. копія загаду аб арганізацыі бацькоўскага універсітэта;

         4.1.2. палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

         4.1.3. план работы бацькоўскага ўніверсітэта;

         4.1.4. формы анкет для бацькоў (3 - па 1-й для кожнага цыклу).

     

поделиться в: