Аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэту
У мэтах стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампэтэнцыі, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і і ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе”
ЗАГАДВАЮ:
- Прадоўжыць работу бацькоўскага ўніверсітэта (далей - універсітэт);
- Адказнасць за арганізацыю і работу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Шэлест Алену Уладзіміраўну;
- Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Шэлест Алене Уладзіміраўне:
3.1 Распрацаваць і зацвердзіць план работы бацькоўскага ўніверсітэта на 2024/2025 навучальны год. Тэрмін выканання: да 01.09.2024;
3.2 Назначыць адказнай за работу кафедры педагогікі Лысюк Вольгу Мікалаеўну
3.3 Назначыць адказным за работу кафедры ўзроставай і сямейнай псіхалогіі Гурын Юлію Васільеўну
3.4 Назначыць адказнай за работу кафедры канструктыўнага ўзаемадзеяння Дубіну Галіну Пятроўну
3.5 назначыць адказнай за работу кафедры прававых ведаў Лаўрэнка Вольгу Сяргееўну
- Настаўніку інфарматыкі Гусаім Людміле Сяргееўне размяшчаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце школы ва ўкладцы “Бацькоўскі ўніверсітэт” інфармацыйныя матэрыялы. Тэрмін выканання: да 31.05.2025;
- Класным кіраўнікам 1-11 класаў інфармаваць бацькоў аб рабоце універсітэта. Тэрмін выканання: да 31.05.2025;
- Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Шэлест А.У.