Рэспубліканскі конкурс “Буслік - 2019”

21.02.2019

   21 лютага ў Парахонскай сярэдняй школе прайшоў рэспубліканскі конкурс “Буслік - 2019”.У гэтым навучальным годзе выявілі жаданне паказаць свае веды па роднай мове і літаратуры 66 вучняў     3 – 11 класаў. Актыўны ўдзел прынялі выпускнікі 11 класа. З 28 вучняў паспыталі свае сілы ў інтэлектуальным конкурсе па беларускай мове і літаратуры 22 адзінаццацікласнікі. Сярод іх былі і пераможцы ў раёне за прошлыя гады – Малышчыцкая Анастасія і Пруднікава Алена. Паспрабавалі адказаць на пытанні тэста і маленькія ўдзельнікі – вучні пачатковых класаў.