Да Дня Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь

15.05.2018

Свята, прысвечанае Дню Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь

13 мая 2018 года на базе нашай школы адбылося ўрачыстае раённае   свята, прысвечанае Дню Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь “Беларусь – краіна маёй будучыні”

Мэта дадзенага мерапрыемства: выхоўваць павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, ствараць умовы для ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным і культурным жыцці грамадства. Герб і Сцяг – галоўныя нацыянальныя святыні нашай дзяржавы. Яны адлюстроўваюць Незалежнасць, Свабоду, Працу, Веды, Адкрытасць і Вернасць народа сябрам і ўсім міралюбівым людзям зямлі. Герб і Сцяг Рэспублікі Беларусь утвараюць гарманічнае сэнсавае адзінства і азараюць наша жыццё ад самага нараджэння.

На свяце прысутнічалі паважаныя госці: намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Д.Г.Палхоўскі, упраўляючы справамі Пінскага райвыканкама В.Г.Міленчук, дырэктар ААТ “Парахонскае” У.Ф.Храленка, начальнік РААСіТ Пінскага райвыканкама А.І.Прылоўская, старшыня Парахонскага сельвыканкама В.К.Кацуба, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага райвыканкама С.В.Падшывалаў, першы сакратар Пінскага РК ГА “БРСМ” С.С.Уладзіміраў.

Больш за ўсіх хваляваліся акцябраты, якія ганарова ўступалі ў рады ПА ГА “БРПА” і моладзь, якая ўступала ў рады ГА “БРСМ”.

Вельмі прыгожа і запамінальна выглядалі мастацкія нумары з шарамі і сцягамі колераў сімволікі Рэспублікі Беларусь,

краналі душу патрыятычныя песні, а таксама ў небе праляцеў бусел – сімвал Беларусі, быццам мы яго запрасілі на свята!