“Гучы, родная мова!”

21.02.2018

21 лютага, калі ў краіне адзначаецца Дзень роднай мовы, у нашай школе прайшло свята “Мова народа-яго святыня”. Вучні-старшакласнікі прадставілі гледачам літаратурна-музычную кампазіцыю “Гучы, родная мова!” 

На працягу ўсяго свята гучалі песні “Спадчына”, “Мой родны кут”, “Малітва”. Эмацыянальна былі прачытаны на памяць вершы пра родную мову П.Панчанкі, М.Танка, М.Мятліцкага, Г.Бураўкіна і інш.

Пасля заканчэння мерапрыемства вучні наведалі выставу кніг “Багата, родная ты мова”.