“Паэтэса рабінавага краю”

30.11.2017

Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці вядомай беларускай паэтэсы Я.Янішчыц, адбылася ў сельскай бібліятэцы Парахонскага ДК. На яе былі запрошаны вучні-старшакласнікі нашай школы. 

Да мерапрыемства работнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Паэтэса рабінавага краю” , якая дала магчымасць успомніць творчую спадчыну паэтэсы, пранікнуцца яе вершамі.

Вучні з цікавасцю паслухалі звесткі пра яе нялёгкі жыццёвы лёс,  з задавальненнем праслухалі  пранікнёныя вершы Я.Янішчыц  у выкананні самадзейных артыстаў ДК і чытачоў бібліятэкі.

Нікога не пакінула раўнадушным выступленне І.Караткевіча, які пад акампанемент гітары праспяваў песню на верш Я.Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві…”

Слухаючы і чытаючы творы паэтэсы, душа кожнага з нас напаўняецца шчасцем, радасцю, гонарам за тое, што Я.Янішчыц – наша зямлячка.