Тыдзень беларускай пісьменнасці

09.09.2016

    У рамках тыдня беларускай пісьменнасці ў Парахонскай сярэдняй школе прайшло шэраг мерапрыемстваў. Самымі цікавымі былі літаратурна-музыкальная кампазіцыя “Нам мінулае жыць дапамагае” ў 10 класе,  інфармацыйная гадзіна “Наш невядомы Скарына” ў 6 класе і інтэлектуальная гульня  “Галасы мінулага” ў 8 класе. Асаблівасцю інфармацыйнай гадзіны ў 6 класе было інтэр’ю з вучаніцай  гэтага класа Кравец Марынай, якая пабывала на свяце ў Рагачове. У 10 класе вучні чыталі вершы, спявалі беларускія песні. Васьмікласнікі зрабілі завочнае падарожжа па гарадах Беларусі, у якіх ужо праходзіла свята беларускай пісьменнасці.