Мой родны кут, як ты мне мілы!..

3.3.2015

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

З таікх слоў пачалася экскурсія ў літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа, які размешчаны ў в. Пінкавічы. Метадыст музея Яніна Вячаславаўна пазнаёміла вучняў нашай школы  з жыццевым шляхам вялікага беларускага паэта. Асаблівую ўвагу яна ўдзяліла перыяду, калі Якуб Колас жыў і працаваў у вёсцы Пінкавічы.  Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі арыгінальныя дакументы і рарытэтныя фатаграфіі, пачулі ўспаміны былых вучняў Якуба Коласа.  

Навучэнцы 10 і 11 класа выказваюць падзяку Я.В.Семыкінай за цікавую і змястоўную экскурсію.