Акцыя ”Красуй, мая зямля”

3.4.2014

У рамках месячніка па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі ў нашай школе праходзіць акцыя ”Красуй, мая зямля”. Вучні разам з настаўнікамі займаліся разбіўкай клумб, рабатак, высаджвалі вясновыя кветкі, вучні рыхлілі зямлю вакол дрэўцаў, кустоў, зграбалі смецце, наводзілі парадак на прышкольнай тэрыторыі.