Тыдзень роднай мовы і літаратуры

23.02.2019

        Аналіз тыдня беларускай мовы і літаратуры.

     У ДУА “Парахонская сярэдняя школа” з 18 па 22 лютага праводзіўся тыдзень роднай мовы і літаратуры. У тыдні прынялі ўдзел усе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, а таксама бібліятэкар Савіла М.М., вучні 3-11 класаў.

   Тыдзень пачаўся з наведвання выставы “Любі, шануй, ведай роднае слова”, якую арганізавала бібліятэкар Савіла М.М.  Вучні 3-11 класаў маглі пазнаёміцца з навінкамі роднай літаратуры і выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра роднае слова. Найбольшую цікавасць да выставы праявілі вучні 11, 8 і 3 класаў. Марыя Міхайлаўна з цікавасцю расказвала пра кожную кнігу.

    Святочная праграма  “Падарожжа ў родную мову”, праведзеная  20 лютага  Мацкевіч В.І. у 7 класе была накіравана на развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў, абуджэнне цікавасці да беларускага фальклору.

Сямікласнікі зрабілі завочнае падарожжа  па населеных пунктах, рэках, азёрах і іншых геаграфічных аб’ектах,  выясняючы іх паходжанне.

У гэты ж дзень у 6”б” класе Дубінай Г.П. была праведзена віктарына “Шануй роднае слава”. Шасцікласнікі паказалі свае веды па роднай літаратуры. Актыўны ўдзел у віктарыне пранялі Савіла К. , Малышчыцкая А., Ляўша М. і Ткач Д.

    Дзень 21 лютага быў прысвечаны Дню роднай мовы. Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты час, былі прысвечаны роднай мове. Пачаўся святочны дзень з гульнёвай праграмы ў 11 класе “Простыя словы”. Гульня прайшла ў некалькі тураў. Кожны тур быў прысвечаны рознай літаратурнай катэгорыі: казкам, загадкам, прыказкам і г.д. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі гульні былі выпускнікі, яны з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах.

Пазней вучні 3-11 класаў былі запрошаны на конкурс “Буслік-2019”. У конкурсе прынялі ўдзел 66 вучняў, з іх 22 удзельнікі  былі вучні 11 класа. Закончыўся дзень літаратурна-музычнай кампазіцыяй  “Жывое ў вяках беларускае слова”, праведзенае Мацкевіч В.І. у 10 класе.

У прыгожых беларускіх касцюмах дзесяцікласнікі спявалі народныя песні, успаміналі гісторыю беларускай літаратуры, чыталі вершы.

 

 

    Насычаным быў і апошні дзень тыдня. 22 лютага Парчук Н.П. разам з дзевяцікласнікамі ўдзельнічала ў інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Слабое звяно”. Клас падзяліўся на дзве каманды. Гульня праводзілася ў 5 раўндаў. Асноўнымі пытаннямі раўндаў былі пытанні, звязаныя з гісторыяй роднай мовы, з фальклорам, з літаратурнымі творамі. У гэты ж дзень Наталля Пятроўна з 6 “а” класам паўдзельнічалі ў КВіЗ “З рога ўсяго многа”.

 

Як у сапраўдным КВіЗ, шасцікласнікі прадстаўлялі свае каманды, выконвалі дамашняе заданне, рабілі размінку. А самым цікавым быў конкурс капітанаў і тое, што ўсё гэта патрэбна было зрабіць на роднай мове.  Закончыўся дзень турнірам знаўцаў “Ведай мову сваю, беларус” у 8 класе.  Разам з Дубінай Г.П. васьмікласнікі ўспаміналі славутасцей Беларусі, народныя беларускія казкі, прыказкі, загадкі. Васьмікласнікі зрабілі вывад, што пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе за намі, наша мова будзе жыць.