“На лавачцы ля Цыпруковай хаты” - запрашаем на ўрок

12.02.2020

Надзвычай цікава прайшоў 12 лютага ўрок беларукай літаратуры ў 7 “А” класе. Дзяўчынкі падрыхтавалі інсцэніроўку па ўрыўку з апавядання З.Бядулі “На Каляды к сыну”. Яны самастойна напісалі сцэнарый сцэнкі “На лавачцы ля Цыпруковай хаты”, апранулі касцюмы і прадэманстравалі перад класам сваё артыстычнае майстэрства.

Клас быў у захапленні ад выступлення Навахрост Дар’і, Максімчук Аляксандры, Малашчыцкай Алёны.

 

У якасці ўзнагароды дзяўчынкі атрымалі прыемныя ўражанні і самыя высокія адзнакі.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.П.Парчук