Экскурсія на камбікормавы завод

18.02.2020

18 лютага вучні вучні Парахонскай школы, члены гуртоў “Краязнаўства” і “Юны журналіст”, наведалі камбікормавы завод, размешчаны на тэрыторыі ААТ “Парахонскае”.

Экскурсію на заводзе правёў кіраўнік КЗВС-100 Дз.А.Коржыч. Дзеці пазнаёміліся з тэхналогіей вырабу мясцовага камбікорму, убачылі, што гэта высокамеханізаваны працэс, які адбываецца з дапамогай сэнсарнага кіраўніцтва. Дзяніс Аляксандравіч расказаў аб тым, што ААТ “Парахонскае” – адна з нямногіх гаспадарак у Беларусі, якая забяспечвае сябе кармамі. Ён правёў вучняў і па зернятоку, пазнаёміў з сучасным працэсам асушкі зерня.

Дзеці змаглі нават заглянуць у вентыляцыйную вежу.

Экскурсія дзецям вельмі спадабалася.

Кіраўнік гурткоў  “Краязнаўства” і “Юны журналіст” Н.П.Парчук