“Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”

22.02.2021

    У апошнія часы актывізуецца пошук і шырокае выкарыстанне методык, якія дазваляюць значна павысіць эфектыўнасць вывучэння беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай працы.

Дзень беларускай мовы і літаратуры з’яўляецца адной з форм пазакласнай працы. Ён праводзіцца, каб узмацніць матывацыю да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны.

У 2020/2021 навучальным годзе дзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе прайшоў  22.02 пад дэвізам “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”.

                                         

 

Эпіграф тыдня

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,

Дасць людзям розум Бог абавязкова,

Няхай не зараз, пройдуць хай гады,

Ды вернецца народу продкаў мова.

.

 

Мэта дня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

 У адпаведнасці з пастаўленай мэтай вырашаліся наступныя задачы:

  1. Развіць пазнавальную цікавасць вучняў да прадмета;
  2. Развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў праз далучэнне іх да беларускай гісторыі і культуры;
  3. Прывіваць навыкі самастойнай працы;
  4. Выхоўваць у вучняў патрыятызм, павагу і гонар да культурнай і гістарычнай спадчыны краіны;
  5. Папулярызацыя роднай мовы, літаратуры, культуры.

Удзельнікі: вучні 3-11 класаў,  настаўнікі школы.

Адказныя за правядзенне: настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

 

Як гэта было…

Акцыя “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”.

А пачаўся наш дзень так… На ўваходзе ў школу працавала каманда пад кіраўніцтвам Лаўрэнка В.С., якія віталі і раілі добрага дня сваім настаўнікам, сябрам  на беларускай мове, якія ў сваю чаргу таксама павінны былі павітацца і пажадаць усім усяго найлепшага на беларускай мове…  

 

 

Вучні атрымлівалі памяткі “Размаўляй са мной па-беларуску”, з якіх можна было даведацца, як правільна павітацца або развітацца, папрасіць прабачэння, выказаць падзяку і г. д.

 

 

 Праца з памяткамі нагадвала ў нейкай ступені буккросінг, бо вучні не толькі вывучалі іх, але і абменьваліся імі з сябрамі. Атрымліваўся ланцужок – прачытай, абдумай, перадай іншаму, атрымай новую сабе.

 

 Прагляд відэаролікаў пра Беларусь

     

  

Вучні 3-га класса ўбачылі цікавыя відэаролікі пра Беларусь.

 Выстава выказванняў пра мову

         

   

 

 ПАЗАКЛАСНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА «Размаўляй па-беларуску!”

    

 

 Акцыя  “Размаўляй са мной па-беларуску”

            

 Кніжная выстава "Вандроўка ў родную мовы"

 

 

 

Важна адзначыць значную ролю школьных бібліятэк у складаным працэсе папулярызацыі і прапагандзе кніжнай спадчыны Беларусі, гісторыі беларускай мовы і кнігадрукавання…

 У школьнай бібліятэцы працуюць кніжныя выставы, праходзяць хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжак.

 Падводзячы вынік правядзення дня, хочацца ўказаць  на высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел настаўнікаў і вучняў. Трэба адзначыць наяўнасць міжпрадметных сувязей з гісторыяй, геаграфіяй, выяўленчым мастацтвам, музыкай, харэаграфіяй.

 

Рэкамендацыі:

- працягваць работу па папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальнай культуры;

- развіваць творчыя здольнасці вучняў праз пазакласныя мерапрыемствы, творчыя заданні;

- выхоўваць у вучняў пачуццё патрыятызму, грамадзянскасці, адказнасці за лёс Беларусі.

 

Да новых сустрэч!!!