Тыдзень народнага адзінства

18.09.2021

З 13 верасня па 18 верасня  2021 года ў ДУА “Парахонская сярэдняя школа” Пінскага раёна праводзяцца мерапрыемствы ў рамках Тыдня народнага адзінства. Аформлены інфармацыйны стэнд “2021  –Год народнага адзінства”, тэматычныя выставы “Разам мы  - краіна Беларусь”, “Гістарычная памяць народа: з прошлага ў будучыню”, “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь!”, “Мы – разам!”. Былі праведзены ў I – XI класах класныя і інфармацыйныя гадзіны, круглыя сталы, прагляд і абмеркаванне фільмаў і прэзентацый, конкурсы і ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

 

 

 

 

  У час правядзення мерапрыемстваў настаўнікі напомнілі навучэнцам аб нашых каранях, аб адзінстве народа ва ўсе часы, што з’яўляецца галоўнай нацыянальнай ідэяй краіны, яе годнай будучыні. Вучні зразумелі, каб дабіцца нацыянальнага поспеху, усе мы павінны быць разам, нягледзячы на ўзрост, віды заняткаў, нацыянальнасці і г.д.

 16 верасня 2021 года прайшло адно з важных мерапрыемстваў тыдня па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - Школа Актыўнага Грамадзяніна ў 9-х класах па тэме “Пачатак Другой сусветнай вайны”. Настаўнік гісторыі Валчковіч Г.Р. пазнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў “Напад Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны”; “Паход савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь”; “Уз'яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР”. Далей настаўнік гісторыі арганізаваў абмеркаванне інфармацыі, выкарыстоўваючы матэрыялы для правядзення інфармацыйнай гадзіны, якія змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале. Пры гэтым ініцыятыўная група навучэнцаў дапамагала  выкарыстоўваць прэзентацыю на інтэрактыўнай дошцы. У заключнай часцы “Мы падводзім вынікі” была ататрымана важная інфармацыя, што ў выніку ўз’яднання Беларусі тэрыторыя БССР павялічылася да 225,7 тыс. км2, а насельніцтва - да 10,3 млн. чалавек і адноўленае ў 1939 году адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

17 верасня - Дзень народнага адзінства. Гэта выдатны дзень, у які мы не толькі ўспамінаем значныя гістарычныя падзеі краіны, але і акцэнтуем увагу на важнасці адзінства і згуртавання  ўсіх грамадзян нашай вялікай краіны. Бо толькі ў згодзе і ў сяброўстве можна рухацца да светлай будучыні і пераадолець усе выпрабаванні!

 

                     Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  Н.А.Токар