Экскурсия в музей Я.Коласа

29.01.2022

29 студзеня вучні 9-х класаў Парахонскай  сярэдняй школы наведалі музей Я.Коласа і музей піянерскай славы ў вёсцы Пінкавічы. У абодвух музеях вучні былі падзелены на групы, з імі была праведена квест-гульня. Загадчык музея Я Коласа  Ж.Верыч расказала вучням пра жыццё і працу пісьменніка ў вёсцы Пінкавічы і горадзе Пінску. З цікавасцю дзевяцікласнікі слухалі расказ пра малавядомыя старонкі жыцця Я.Коласа ў гэты перыяд. Потым усе наведалі амаль перасохшую рэчку Піну, што знаходзіцца недалёка каля музея.

У музеі Я.Коласа

 

У музеі піянерскай славы вучні пазнаёміліся з гісторыяй піянерскага руху на Піншчыне, убачылі многія рэчы – атрыбуты піянераў мінулых гадоў. Вучням таксама цікава было знайсці на стэндах факты пра піянераў і піянерскі рух у Парахонску.

У музеі піянерскай славы

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Парчук Н.П.