Будзь у трэндзе!

22.09.2022

22 верасня ў рамках тыдня роднай мовы вучнямі 9 класса быў арганізаваны паказ адзення у беларускім стылі “Будзь у трэндзе”. З задавальненнем і гонарам дэфіліравалі ў нацыянальных касцюмах Чэчун Дар’я, Труш Юльяна, Бандарэнка Соф’я і Мальч Вікторыя. Гледачы- вучні 8-9 класаў высока ацанілі беларускі строй адзення.