Экскурсія ў г. Мінск.

25.11.2022

25 лістапада вучні нашай школы адправіліся на экскурсію ў г. Мінск. Спачатку яны наведалі Нацыянальную бібліятэку – гонар краіны, якая сёлета адзначае свой 100-гадовы юбілей.

Далей адправіліся ў музей Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсавод правяла вучняў па ўсіх трох паверхах музея, пазнаёміла з асноўнымі этапамі і падзеямі мінулай вайны, расказала аб яе асаблівасцях на матэрыяле экспазіцый, створаных у музеі. Вучні ўбачылі ўзбраенне нашай арміі ў час вайны: танкі, самалёты, пушкі, славутыя “кацюшы”, аўтаматы.  Музей уразіў усіх сваёй незвычайнасцю і маштабнасцю паказу вайны.

 

Ветліва і гасцінна сустрэлі нашых вучняў на МТЗ. Усім былі выдадзены спецыяльныя жылеты. Экскурсавод пазнаёміў з гісторыяй завода, якая бярэ свой пачатак у 1946 годзе. Мы пабывалі ў двух цэхах па зборцы трактароў, пазнаёміліся з умовамі працы на заводзе, убачылі сучасныя станкі, самыя магутныя трактары, наведалі музей.