Свята "Бенефіс беларускай мовы"

18.02.2023

18 лютага ў музеі імя Я.Коласа ў в. Пінкавічы адбылося раеннае свята "Бенефіс беларускай мовы", прысвечанае міжнароднаму дню роднай мовы. У ім удзельнічалі вучаніцы 6 класа нашай школы Кузняцова Бажэна і Наўмовіч Сафія. Дзяўчынкі  інсцэніравалі верш Я.Коласа "Доля батрачкі" і прывезлі дыплом 3 ступені за ўдзел у конкурсе "Гучы слова Купалы і Коласа".