В рамках шестого школьного дня

02.09.2023

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў.

З нагоды свята настаўнікі нашай школы падрыхтавалі цікавыя мерапрыемствы:

  • Гульня “З любоўю да роднага слова”
  • Гульня-падарожжа “Гэты цуд завецца кніга”
  • Інтэлектуальны турнір “Таямніцы роднай мовы”
  • Гульня-падарожжа “Мову родную шануйце”
  • Гульня-падарожжа “Пісьмовая Беларусь: як развівалася пісьменства”
  • Віртуальная віктарына “Мая Беларусь”
  • Віктарына “З вытокаў роднай мовы”
  • Інтэлектуальная гульня “Геаграфія свята”.

 

Настаўнікі даказалі, што менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.