Тыдзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Нашай роднай мовай менавіта з’яўляецца беларуская мова. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.

 З 19 па 24 лютага ў нашай школе праходзіў тыдзень роднай мовы.

 Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, флаер-фэстах, квэст-гульнях, каб праверыць свае веды па роднай мове і даказаць, што ўсе яны сапраўдныя знаўцы роднай мовы. У ходзе мерапрыемстваў школьнікі складалі прыказкі, падбіралі рускія адпаведнікі да слоў беларускай мовы, былі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, тлумачылі лексічнае значэнне фразеалагізмаў. Тыдзень  даў магчымасць кожнаму вучню папоўніць слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі рабілі вывады, выказвалі свае думкі на беларускай мове. Прыемна адзначыць, што навучэнцы зразумелі і асэнсавалі месца роднай мовы ў жыцці грамадства, прыйшлі да высновы, што беларуская мова, наша родная мова,- гэта нацыянальны скарб нашага народа. Мерапрыемствы прайшлі весела, насычана і цікава. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды і былі задаволены вынікамі сваёй працы.